Вайна

Расія не можа рабіць «Арэшнік» без заходніх тэхналогій

Расійская балістычная эксперыментальная ракета «Арэшнік», запушчаная па Украіне ў другой палове мінулага месяца, была вырабленая расійскімі кампаніямі, якія ўсё яшчэ грунтуюцца на сучасным заходнім вытворчым абсталяванні. Пра гэта гаворыцца ў аналізе выдання Financial Times.

Фота ілюстрацыйнае

Два вядучыя расійскія абаронныя інжынерныя інстытуты (Маскоўскі інстытут цеплатэхнікі і канцэрн «Созвездие»), названыя ўкраінскай разведкай распрацоўшчыкамі ракеты «Арэшнік», шукаюць работнікаў, знаёмых з металаапрацоўчымі сістэмамі нямецкіх і японскіх кампаній.

Гэта ілюструе, што вайсковая машына Крамля застаецца крытычна залежнай ад замежных тэхналогій, на якія распаўсюджваюцца заходнія санкцыі. Асабліва гэтая залежнасць адчувальная ў галіне камп'ютарнага лічбавага праграмнага кіравання — тэхналогіі, жыццёва важнай для вытворчасці «Арэшніка».

Маскоўскі інстытут цеплатэхнікі, адна з арганізацый, якая, паводле даных украінскай разведкі, была датычная да стварэння «Арэшніка», з'яўляецца вядучай установай па распрацоўцы расійскіх цвёрдапаліўных балістычных ракет. У аб'явах, размешчаных у 2024 годзе, кампанія адзначае, што «прытрымліваецца працы з сістэмамі Fanuc, Siemens, Haidenhein».

Fanuc — гэта японская сістэма, а дзве іншыя — нямецкія. Усе гэтыя тры заходнія кампаніі згадваюцца і ў аб'явах, размешчаных «Созвездием». У публікацыях змяшчаецца запыт на «веданне сістэм лічбавага праграмнага кіравання — Fanuc, Siemens, Haidenhain».

У 2024 годзе на буйной расійскай выставе восем кітайскіх кампаній прадставілі 12 мадэляў прылад з лічбавым праграмным кіраваннем. Паводле даных аналізу Рады эканамічнай бяспекі Украіны, 11 мадэляў былі абсталяваныя кантролерамі японскіх або нямецкіх кампаній.

Таму прыярытэтам для саюзнікаў Украіны мусіць быць спыненне паступлення ў Расію кантролераў і абсталявання з лічбавым праграмным кіраваннем. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць