БЕЛ Ł РУС

Вытворцу сыркоў у Беларусі забаранілі пісаць на ўпакоўцы SS

21.02.2025 / 15:54

Nashaniva.com

Міліцыя прапанавала аднаму з беларускіх вытворцаў змяніць назву глазураваных сыркоў з-за выкарыстання абрэвіятуры SS, паведамляе «Спутнік» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Як растлумачылі ў МАРГ, спачатку ў гэтае ведамства паступіў зварот ад пільнага грамадзяніна. Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі выпускаюць глазураваныя сыркі пад назвай «ДэSSерт вішнёвы браўні».

МАРГ паведаміў пра гэта міліцыі. Пытанне выкарыстання літар SS у згаданай назве ўздымалася на пасяджэнні Гродзенскай абласной камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі.

«Па выніках разгляду органамі ўнутраных спраў вытворцу накіравана прапанова аб змене назвы названай прадукцыі. Паводле наяўнай інфармацыі вытворчасць глазураваных сыркоў з такой назвай прыпыненая», — адзначылі ў МАРГ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула