БЕЛ Ł РУС

У Брэсце мужчына вярнуў у краму стары пыласос замест новага

25.02.2025 / 19:52

Nashaniva.com

Прадстаўнік анлайн-гіпермаркета паскардзіўся ў міліцыю, што адзін мужчына шляхам падману завалодаў у іх робатам-пыласосам, чым прычыніў матэрыяльную шкоду на суму больш за 600 рублёў.

Як паведаміў заяўнік, кліент спачатку прыйшоў атрымаць замову, а праз суткі аформіў вяртанне набытай бытавой тэхнікі, атрымаўшы грошы за адменены заказ.

Калі ж работнікі крамы сталі разбіраць вернуты тавар, то заўважылі, што новы пыласос заменены на «тэхніку са слядамі працяглай эксплуатацыі».

Нібыта толькі вернуты тавар таксама не адпавядаў ўпакоўцы і тэхнічным характарыстыкам, а ярлык з серыйным нумарам быў пераклеены.

Міліцыя неўзабаве ўстанавіла асобу несумненнага купца. Ім аказаўся 52-гадовы жыхар Баранавічаў. Цяпер адносна ягоных дзеянняў праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Ашуканцы выцягнулі ў мінчука больш за 20 тысяч рублёў і параілі яму «не сумаваць»

Пільная работніца банка ў Маладзечне зберагла грошы наведніка ад пераводу махлярам

80-гадовая жанчына ў Мінску двойчы стала ахвярай махляроў

Каментары да артыкула