Здарэнні11

80-гадовая жанчына ў Мінску двойчы стала ахвярай махляроў

Жанчына адгукнулася ў інтэрнэце на аб’яву пра «выплаты насельніцтву».

З ёй неадкладна звязаўся «кансультант» і патлумачыў, што грошы можна атрымаць шляхам таргоў на біржы. Пацярпелая перавяла спачатку тры тысячы рублёў, пасля чаго ёй паведамілі, што сродкі нібыта заблакаваныя, але хвалявацца не варта, трэба крыху пачакаць, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Не жадаючы губляць час, мінчанка знайшла аб’яву пра інвеставанне ў акцыі «Газпрама» і пры падтрымцы «кансультанта» пачала новыя таргі. З кожным наступным узносам яе пераконвалі, што прыбытак павялічваецца і трэба працягваць укладанні.

За некалькі дзён ахвяра адправіла зламыснікам амаль 50 тысяч рублёў.

Пра тое, што яе падманулі, жанчына даведалася толькі тады, калі звярнулася да сваячкі з просьбай заняць крыху грошай, каб вывесці заробленае з біржы.

Следчымі распачата крымінальная справа за махлярства.

Каментары1

  • Ёсік
    25.02.2025
    Зьліла ўсе грошы, на пахаваньне, нават, не пакінула. 80 гадоў, а ўсё шчэ ірвецца да багацьця. А сваякі, б.яць, не маглі старой растлумачыць аб паводзінах з махлярамі. Адабралі б смартфон, ды са звычайнымі кнопкамі далі, каб магла патэлефанаваць, калі што.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць