БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці жанчына памерла, выпіўшы двухразовую смяротную норму алкаголю

1.03.2025 / 07:54

Nashaniva.com

У пачатку студзеня ў вясковай хаце ў Быхаўскім раёне знайшлі цела 56-гадовай мясцовай жыхаркі. Яго выявіла суседка, якая заўважыла, што не бачыла аднавяскоўку ўжо некалькі дзён. Вядома, што жанчына жыла адна, не працавала і злоўжывала спіртным.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Прычыну смерці высвятляў Быхаўскі міжраённы аддзел Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Спецыялісты правялі хімічнае даследаванне і выявілі ў крыві загінулай надзвычай высокую канцэнтрацыю этанолу — 9,3 праміле.

Такая колькасць алкаголю ў арганізме можа быць дасягнута, калі выпіць не менш за паўлітра чыстага спірту або тры пляшкі гарэлкі за кароткі прамежак часу. Гэта амаль у два разы перавышае смяротную мяжу — 5 праміле.

Паводле экспертных звестак, гэта адзін з самых высокіх узроўняў алкаголю ў крыві, калі-небудзь зафіксаваных у Магілёўскай вобласці. Антырэкорд належыць мужчыну з Бабруйска, якога знайшлі мёртвым у 2022 годзе: канцэнтрацыя этанолу ў яго крыві дасягнула 10,3 праміле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула