БЕЛ Ł РУС

У нямецкім Мангейме аўтамабіль урэзаўся ў натоўп — ёсць параненыя і памерлыя

3.03.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Абноўлена

У цэнтры Мангейма (зямля Бадэн-Вюртэмберг) аўтамабіль на высокай хуткасці ўрэзаўся ў натоўп людзей у пешаходнай зоне ля гандлёвага цэнтра. Паводле інфармацыі BILD, два чалавекі памерлі, 25 атрымалі раненні.

Як мінімум 15 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Карэспандэнт выдання паведаміў, што цела аднаго з памерлых ляжыць на вуліцы пад брызентам.

Паліцыя ачапіла раён і заклікае мясцовых жыхароў пазбягаць цэнтра горада. Паводле звестак BILD, кіроўца машыны ўжо затрыманы.

На выездах з горада дзяжураць паліцэйскія з аўтаматамі, а над цэнтрам Мангейма кружыць верталёт. У аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі ўніверсітэцкай клінікі горада аб'яўлена аварыйная трывога.

Праваахоўнікі пакуль не ўдакладняюць, быў гэта няшчасны выпадак ці наўмысная атака. Відавочцы сцвярджаюць, што ў натоўп урэзаўся чорны пазадарожнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула