БЕЛ Ł РУС

За «экстрэмізм» будуць судзіць дырэктара віцебскага турагенцтва

3.03.2025 / 16:08

Nashaniva.com

Заўтра ў судзе Першамайскага раёна Віцебска будуць судзіць Андрэя Пятровіча Красько. Мужчыну ставяць у віну ч. 1 арт. 24.23 (пікетаванне) і ч.2 арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмізму), заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Андрэй Красько — дырэктар ПГУП «Віцебск-МегаТур», якое з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком у Віцебску буйной сеткі турагенцтваў «Гарачыя туры».

Чытайце таксама:

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева

Бізнэсмена з Гродзеншчыны будуць судзіць за палітыку. Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі

За ўдзел у пратэстах судзяць 74-гадовага мінчука

Каментары да артыкула