БЕЛ Ł РУС

Беларусь будзе выкарыстоўваць штучны інтэлект падчас перапісу насельніцтва ў 2030 годзе

5.03.2025 / 18:2

Nashaniva.com

Для гэтага Белстат будзе выкарыстоўваць ужо існуючыя адміністратыўныя дадзеныя, піша БелТа.

«Несумненна, у будучым перапісе будуць выкарыстаны найноўшыя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект», — распавёў намеснік старшыні Белстата Цімафей Жыгароў.

Па яго словах, зараз у краіне ўжо сфармавалі прававую аснову для таго, каб тэхналогіі мелі доступ да адміністрацыйнай інфармацыі.

Новая сістэма дазволіць знізіць нагрузку на рэспандэнтаў, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула