Стала вядома, за колькі пабудуюць Нацыянальны гістарычны музей
На будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будзе ўзведзены ў Мінску на месцы знесенага парку адпачынку «Дрымлэнд» у раёне вуліцы Арлоўскай, выдзелена 6 мільёнаў беларускіх рублёў.
Запланаваны галоўны фасад новага Нацыянальнага гістарычнага музея
Выдзеленую суму відаць у пастанове ўрада, якая ўжо апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Сума, накіраваная на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, уключае ў сябе сярод іншага праектна-пошукавыя работы. Крыніца фінансавання — дзяржаўныя капітальныя ўкладанні.
Чытайце таксама:
Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года
Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»