БЕЛ Ł РУС

Беларусам сталі прыходзіць адмены запісаў на нямецкую візу пасля года чакання

6.03.2025 / 18:50

Nashaniva.com

Мінчанка Алёна падзялілася ў інстаграме сваёй нестандартнай сітуацыяй. У маі 2024 года дзяўчына запісалася на падачу візы і нядаўна атрымала свабодны слот на красавік 2025-га. Але за месяц да запаветнай даты Алёне раптам прыйшоў ліст аб адмене запісу, піша «Анлайнер».

Фота ілюстрацыйнае

Дзяўчына двойчы пісала ў візавы аддзел амбасады — і абодва разы атрымлівала толькі стандартнае паведамленне пра тое, што перанос запісу не ўяўляецца магчымым.

Паведамленні аб адмене запісу, якія атрымала Алёна. Скрыншоты з інстаграма

У асабістай гутарцы з журналістам «Анлайнера» Аляксей, адміністратар чата тых, хто чакае на нямецкія візы, пацвердзіў, што за апошні тыдзень сапраўды такія самыя кейсы сустракаліся больш за дзесяць разоў.

«Верагодна, мог здарыцца нейкі збой у сістэме запісу: у кагосьці адмяняюцца ўжо прызначаныя даты, камусьці проста не прыходзіць ліст з ім. А калі няма ліста, то і пацвердзіць запіс немагчыма. Даказаць пасольству, што запіс сапраўды быў пацверджаны, можна хіба што толькі скрыншотам старонкі з пацвярджэннем. Але гэта таксама толькі здагадка: пакуль што ў чаце не адзначыліся людзі, у якіх на момант адмены меўся такі скрыншот».

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай: Гуманітарныя візы павінны выкарыстоўвацца строга па прызначэнні

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі запуск новай сістэмы ўезду і выезду ў Шэнгенскую зону

Польскае МЗС пастрожыла падыходы да выдачы гуманітарных віз беларусам

На візу па карце паляка ў Мінскай консульскай акрузе цяпер можна запісацца па электроннай пошце

Каментары да артыкула