Грамадства66

Польскае МЗС пастрожыла падыходы да выдачы гуманітарных віз беларусам

У Польшчы беларусам стане складаней атрымаць гуманітарную візу. Масавая іх выдача скончаная, піша Rzeczpospolita. МЗС Польшчы абмежавала правілы.

За апошнія чатыры гады гуманітарныя візы атрымалі больш за 53,5 тысячы беларусаў. Летась — усяго паўтары тысячы.

Спецыяльная, прызначаная толькі для беларусаў, візавая палёгка ў Польшчы была ўведзеная польскім урадам праз месяц пасля фальсіфікаваных выбараў у Беларусі — у верасні 2020 года, і гэта было адказам на хвалю жорсткіх рэпрэсій у краіне.

Урад увёў мінімальныя працэдуры — заяўнік падаваў мінімальную колькасць дакументаў, заяўкі разглядаліся ў вельмі тэрміновым парадку. Візы былі бясплатнымі.

Цяпер візавыя льготы для грамадзян Беларусі пайшлі ў мінулае, піша выданне.

Новае кіраўніцтва МЗС летась правяло аўдыт усіх візавых працэдур — злоўжыванні былі выяўленыя пры выдачы рабочых, студэнцкіх, PBH (для рэлакацыі IT-спецыялістаў), а таксама гуманітарных віз, прызначаных для беларусаў. З мінулага года колькасць выдачы польскіх віз ва ўсіх катэгорыях скарацілася.

Прадстаўнікі міністэрства патлумачылі, што гэта было звязана ў тым ліку з «залішне свабодным падыходам да іх атрымання з боку грамадзян Беларусі, якія выкарыстоўвалі гуманітарныя візы ў іншых мэтах, у асноўным для падарожжаў па шэнгенскай зоне, а таксама перамяшчэння паміж Беларуссю і Польшчай».

Яшчэ адным довадам стала тое, што механізм гуманітарных віз выкарыстоўваецца беларускімі спецслужбамі. У якасці прыкладу прыводзіцца гісторыя актывісткі «Гавары праўду» Дар'і Астапенкі, асуджанай за шпіянаж у Польшчы.

У цяперашні час «атрыманне візы па гуманітарных прычынах павінна быць звязана з рэальнымі сітуацыямі, непасрэдна звязанымі з пагрозай жыццю або здароўю асобы, якая падае заяву, і яго бліжэйшых сваякоў або крымінальнай адказнасці за дзеянні, накіраваныя супраць уладаў Беларусі».

Калі ж грамадзянін Беларусі запытвае такую візу з іншай краіны, то ягонае хадайніцтва павінна быць дадаткова абгрунтаваным. Віза можа быць запытана аднаразова, паўторны запыт магчымы ў «выключных сітуацыях», якія перашкаджалі перамяшчэнню ў Польшчу на працягу тэрміну дзеяння выдадзенай візы.

Каментары6

  • Жора
    05.03.2025
    Ганьба, з боку атрымантаў ніхто ніколі не пакажа ніякія справаздачы. Засвоілі і добра, чым цішэй тым лепей. Уся надзея на Трампа, мо Зянон неяк зможа закінуць ідэю, каб хоць USAID апублікавала тыя справаздачы, якія нашыя ім заслалі. От будзе весела чытаць, калі такое здарыцца.
  • feafania
    05.03.2025
    Вельмі правільнае рашэньне. Памятаю, калі была на хіміі, некаторыя людзі згадвалі, што агенствы прапануюць ім падавацца на гуманітарную візу - прыдумаць кэйс. Гэтыя людзі ня мелі ніякіх адносін да пратэстаў. А мне было крыўдна.
  • Jaśko haspadar s pad Wilni
    05.03.2025
    У працяг каментара ад чытача Ганьба. Сапраўды, а дзе вынік гэтых усіх сустрэч Святланы Ціханоўскай з рознымі лідарамі, у тым ліку польскімі, пра якія так гучна пісалася ў шматлікіх беларускіх старонках і каналах, у тым ліку на НН. А колькі здымкаў. Дзе намёкі Міколы Бугая, што пры новым урадзе ў Польшчы будзе яшчэ лепш?

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць