БЕЛ Ł РУС

15-гадовая дзяўчына выратавала хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Асіповічах

7.03.2025 / 23:19

Nashaniva.com

У Асіповічах 15-гадовая першакурсніца каледжа Карына Страшкевіч выратавала 10-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд. Школьнік вырашыў праверыць, ці моцны лёд на штучным вадаёме ў гарадскім парку, і за 2,5 метра ад берага праваліўся пад яго, паведамляе прэс-служба МНС.

Карына Страшкевіч. Скрыншот з відэа

Дзяўчына, якая знаходзілася побач, кінулася на дапамогу і выцягнула хлопчыка.

«Сёння ішлі з сябрамі, гулялі па парку. Бачым — упаў хлопчык пад лёд. Я проста вырашыла ўзяць усё ў свае рукі, не чакаць, пакуль хлопчык замерзне. і вырашыла яго выратаваць», — расказала Карына, адзначыўшы, што вадаём быў неглыбокі.

Скрыншот з відэа

У шпіталізацыі выратаваны хлопчык патрэбы не меў.

Чытайце таксама:

У Слуцкім раёне патануў рыбак

У Віцебскай вобласці тры чалавекі праваліліся пад лёд і патанулі

З пачатку года ў Беларусі праваліліся пад лёд і патанулі пяць чалавек

Каментары да артыкула