Здарэнні

З пачатку года ў Беларусі праваліліся пад лёд і патанулі пяць чалавек

Яшчэ 14 чалавек атрымалася выратаваць, пра гэта «Минск-Новости» распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Беларусі.

З 14 выратаваных двое — дзеці. Рыбакі працягваюць выходзіць на лёд падчас адлігі, расказалі ў цэнтры.

Спецыялісты прапануюць тым, хто ўсё ж выходзіць на лёд, апранаць выратавальныя камізэлькі — гэта дазваляе даўжэй пратрымацца на вадзе ў выпадку крытычнай сітуацыі. 

«Узімку ля праваленага пад лёд на выратаванне ёсць каля дзесяці хвілін», — падзялілася прадстаўніца цэнтра Наталля Навумава.

Калі вы заўважылі чалавека, які праваліўся ў ваду, трэба неадкладна патэлефанаваць па нумарах 101 ці 112. Бегчы да пацярпелага не варта — трэба легчы на лёд і падаць чалавеку што-небудзь, чым можна яго выцягнуць. Напрыклад, вяроўку, шалік ці галінкі.

«Як толькі праваліўся схопіцца, пачынайце цягнуць яго да берага. Не варта пераацэньваць свае сілы. Калі ўдалося дапамагчы чалавеку выбрацца на лёд, то спаўзаць лепш па адным. Затым пацярпелага трэба даставіць у цёплае памяшканне, зняць мокрую вопратку, пераапрануць у што-небудзь сухое, ахінуць у коўдру і перадаць медыцынскім работнікам», — сказала яна.

Калі вы самі пацярпелі, то трэба не панікаваць, а сцягнуць з сябе цяжкія рэчы і паклікаць па дапамогу.

«Варта наваліцца грудзьмі на лёд, закінуўшы правую ці левую руку, а затым ногі. Адразу ж уставаць не варта, неабходна прапаўзці некалькі метраў наперад, каб не праваліцца зноў. Паўзці варта ў той бок, адкуль прыйшлі, бо там лёд ужо правераны на трываласць», — працягнула спецыялістка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць