Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
18.03.2025 / 18:1
Абноўлены пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» з'явіўся на сайце Мінінфарма.
Скрыншот: «Таксисты Бреста»
Акрамя тэлеграм-каналу «Таксисты Бреста» у яго патрапіла старонка Вольгі Карач у інстаграме.
Зараз на кіраўніцу ініцыятывы «Наш дом» падпісаны крыху больш за 2 тысячы чалавек. На суполку «Таксисты Бреста» — больш за 1,5 тысячы падпісантаў.
Вольга Карач. Фота: «Наша Ніва»
Таксама ў спісе з'явіліся старонкі праекту «Гэта Моладзь», пошта і старонка ў LinkedIn прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па моладзі Марго Ворыхавай.
У абноўлены пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» патрапілі і суполка ў «Вконтакте» «ПСІХО || Беларусь», тыкток і ютуб s13ru, старонка Марыі Калеснікавай у Х, тэлеграм-каналы і чаты «Беларусь в шоке! Chat», «Пабраціма», «Беларусы Куява-Памор’я», «Беларусы Торуня і Быдгашчы / Быдгощ», а таксама стары збор на сайце zrzutka.pl для батальёна «Волат».