БЕЛ Ł РУС

Пазняк навучыў твітарскіх новаму слову — «лапідарны». Як гэта здарылася?

20.03.2025 / 12:28

Nashaniva.com

У беларускім твітары вучаць новае слова. Непасрэднае дачыненне да гэтага мае Зянон Пазняк.

У канцы лютага 2025 года Зянон Пазняк апублікаваў пост, у якім выказаў падтрымку Дональду Трампу. Вось некалькі радкоў адтуль:

«Цяпер такі вэрхал дуракоў у палітыцы, што нават разумным людзям здаецца, быццам валіцца іхны прывычны свет (праўда, ён сапраўды валіцца). Але гэта якраз не здзіўляе.

Уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа, які хоча ў гэтым тупіковым разломе ўратаваць Амерыку, Еўропу і Украіну. І нават можа ўратаваць».

Многія звярнулі ўвагу на рэдкае слоўца, якое выкарыстаў Пазняк. «Лапідарны» тлумачыцца як «сціслы, але выразны, зразумелы».

Цяпер твітарскія выкарыстоўваюць пазнякоўскае слоўца з нагоды і без яе:

«Стаміўся чакаць лапідарны каментар пра падзеі пятніцы».

«А хто ў наш час не лапідарны».

«Слова маргінэз вывучылі. Цяпер вучым слова лапідарны».

«Там настолькі лапідарны тэкст, што ў мяне аператыўнай памяці не хапіла ў галаве, каб яго прачытаць».

Лапідарны трэнд натхніў блогера Джыпсінкова на тое, каб пераасэнсаваць «Простыя словы» гурта N.R.M.:

Чытайце таксама:

Пазняк: Уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа

Эканаміст Павел Данэйка расказаў, чаму заняўся ёгай

Беларуска папулярызуе альшанскі дыялект — паслухайце, як ён гучыць

Каментары да артыкула