Карціну Марка Шагала прадаюць на таргах у Ганконгу
29 сакавіка на аўкцыёне Sotheby’s у Ганконгу адбудзецца продаж работы Шагала «Вясновыя кветкі», ацэненай у дыяпазоне ад 2,8 да 3,6 мільёна далараў.
Работа была створана мастаком у 1930 годзе, калі ён пачаў эксперыментаваць з сюррэалістычнымі матывамі.
У «Вясновых кветках» аб'яднаныя знакавыя матывы Шагала: кветкі, скрыпка і фігуры, якія ляцяць. Праца сімвалізуе каханне і шчасце, якія віцебскі мастак адчуваў з першай жонкай і вечнай музай Бэлай Розенфельд і іх дачкой Ідай.
Фота: Sotheby's
Да 1970 года палатно знаходзілася ў калекцыі амерыканскага выдаўца Лі Олта, а потым перайшло ў прыватныя рукі. Упершыню карціну выставілі на аўкцыён у 2019 годзе.
Чытайце таксама:
Аўтапартрэт звязанага з Віцебскам мастака прадалі ўдвая вышэй ацэнкі. І гэта не Шагал
На першых сёлетніх таргах Sotheby's будуць прадаваць карціну Шагала
Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала