БЕЛ Ł РУС

Прыхільнікі Бондаравай святкуюць перамогу над каналам «ДСП» на 120 падпісчыкаў

22.03.2025 / 21:0

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «Для службовага карыстання» высмейваў прарасійскіх персанажаў і патрабаваў прыцягнуць іх да адказнасці. Але прайграў у ідэалагічнай вайне.

Вольга Бондарава. Фота: grodnonews.by

Экасістэма пралукашэнкаўскіх тэлеграм-каналаў скарацілася — канал «ДСП» («Для службовага карыстання») раптоўна спыніў сваю працу. Яго складана назваць папулярным, колькасць падпісчыкаў налічвала мізерныя 120-125 чалавек. Аднак гэта быў канал, які сістэмна змагаўся з антыбеларускімі дзеяннямі даносчыцы Вольгі Бондаравай і яе сяброў кшталту доктаркі Алены Стэфановіч (якую дэпутат Ігар Марзалюк называў «шваллю з Гродна»).

На «ДСП» у рэжыме 24/7 высмейваліся іх выказванні, актывісты спрабавалі звярнуць увагу сілавікоў на распальванне варожасці, якім займаецца Бондарава.

Стваральнікі канала пазіцыянавалі сябе як зацятых прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, не рызыкавалі крытыкаваць і Расію. Барацьба ішла толькі з бондараўцамі.

Аднак выглядае, што стваральнікам канала так і не ўдалося знайсці падтрымку сярод прадстаўнікоў улады. У ноч на 21 сакавіка канал «ДСП» знік альбо перайшоў у прыватны рэжым.

Па меркаванні Бондаравай, стваральнікам «ДСП» быў пралукашэнкаўскі актывіст Аляксей Елькановіч.

«Божачкi, куды раптам зніклі канал і чат ДСП?», — рагоча даносчыца на магіле канала.

Чытайце таксама:

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо

Саўна, у якую ўзялі на працу Бондараву, няпростая. Ёй кіруе серыйны даносчык-камуніст

Маскоўская карэспандэнтка АНТ падала ў суд на прарасійскага актывіста Агафонава. Ён ужо просіць прабачэння

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Каментары да артыкула