Грамадства2525

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

Прарасійская даносчыца, упэўненая ў сваёй беспакаранасці, пайшла ў лабавую атаку на блізкае кола Аляксандра Лукашэнкі. 

Ганна Сялук на прапагандысцкім «Марафоне адзінства». Нявестка Лукашэнкі для даносчыцы Бондаравай стала проста «Сялухай». Фота: БелТА

Прычынай нападак стала тое, што маладыя беларускія блогеры і артысты, якіх Вольга Бондарава вінаваціла ў садаміі і разбэшчванні моладзі, знайшлі абарону пад крылом Ганны Лукашэнкі, больш вядомай пад творчым псеўданімам Ганна Сялук.

Дзім Дзімыч (Дзмітрый Сіўчык), Улька Пулька (Ульяна Сталярова), Анджыліша (Ангеліна Міхалёва), Улад Кабякоў і іншыя маладыя спевакі і інтэрнэт-зоркі, якіх Бондарава цкуе літаральна кожны дзень, актыўна ўдзельнічаюць у дзяржаўных мерапрыемствах, каб даказаць сваю лаяльнасць і абараніцца ад нападак даносчыцы.

Гэтыя артысты і блогеры звязаныя з прадзюсарскім цэнтрам «Флагман М'юзік», які быў створаны ў лістападзе 2020 года, у хуткім часе пасля таго, як у Беларусі пачалі забараняць папулярных выканаўцаў, якія падтрымалі пратэсты. Гэты ж цэнтр прасоўваў найбольш вядомыя песні Сялук.

Маладыя блогеры ў час прапагандысцкага «Марафона адзінства» наведвалі школы, дзе называлі сваім кумірам Аляксандра Лукашэнку, а прыкладам для пераймання — касманаўтку Марыну Васілеўскую. Фота: «Мінск-Навіны»

Таксама маладых блогераў прыцягнулі перад апошнімі прэзідэнцкімі выбарам да ўдзелу ў прапагандысцкім «Марафоне адзінства» ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, працоўнай групай якога кіравала Ганна Сялук. Пасля гэтага нападаць на іх ужо было нязручна, а прапагандысты з «Жоўтых зліваў» нават заступіліся за блогераў, па пунктах патлумачыўшы Бондаравай, чаму яна не мае рацыі. 

Але на няўрымслівую даносчыцу гэтыя строгія вымовы не аказалі прафілактычнага ўздзеяння. Бондарава пачала нападаць на саму Сялук, называючы яе паганялам «Сялуха». 

Допіс Вольгі Бондаравай за 12 лютага. Скрыншот 

«Засунем глыбей галаву ў пясок, а язык у сраку. І дазволім сялусе [імя з маленькай літары і закрэслена — НН] куратарам прапагандыстаў ЛГБТ разбэшчваць нашых дзяцей…» — напісала Бондарава ў сярэдзіне лютага.

Не атрымаўшы па руках за такую дзёрзкасць, даносчыца працягнула. За апошнія дні з'явіліся адразу два допісы, у якіх нявестка Лукашэнкі згадваецца як «Сялуха».

Допіс Вольгі Бондаравай за 26 лютага. Скрыншот 

У адным яна накінулася на спявачку Анжылішу за тое, што тая быццам бы прапагандуе наркотыкі. Допіс Бондарава падпісала так: «Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба».

У другім запатрабавала ад «бухгалтараў ГУБАЗіКа» вывучыць фінансавыя патокі маладых блогераў, западозрыўшы махлярства пад выглядам дабрачыннасці. 

Допіс Вольгі Бондаравай за 26 лютага. Скрыншот 

«Калі думаеш, што дно прабіта, але знізу пастукалі ашуканцы з сялухаўскай «крышай». Фубля!», — дадала даносчыца ў канцы. 

Мяркуючы па асаблівасцях напісання мянушкі, якую Бондарава прыдумала для Ганны Лукашэнка, даносчыца зрыфмавала яе творчы псеўданім з беларускім сялом.

Суфікс -ух (-юх) паказвае на прыналежнасць слова да размоўнага стылю, як у словах свякруха, галадуха, бытавуха, весялуха, але тым жа суфіксам у прастамоўі маркіруюцца і словы з адценнем грубасці ці пагарды, з адмоўнай экспрэсіяй — патаскуха, сяруха.

Вольга Бондарава ўжо аднойчы выбачалася за словы ў бок Ганны Сялук. Скрыншот

У чэрвені 2024 года даносчыца ўжо публічна выбачалася на сваім канале за тое, што назвала Ганну Сялук, пра чыю сапраўдную асобу яна нібыта не ведала, змагаркай. «Я памылілася, гэта няпраўда. Інфармацыю заўсёды трэба правяраць», — напісала тады Бондарава. Верагодна, хутка ёй давядзецца выбачацца зноў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Сымон
    01.03.2025
    Сялуха :))))))))))))))))))))))))))))))))))))))) Хай квитнее жабагадзюкинг!
  • Ганьба
    01.03.2025
    У параўнанні з гэтымі істотамі жабка і змейка - мілыя пухнатыя звяркі.
  • Dfg
    01.03.2025
    Віця, так

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць