БЕЛ Ł РУС

У арміі зноў абвешчана праверка баявой гатоўнасці

24.03.2025 / 14:37

Nashaniva.com

Дзяржсакратарыят Рады бяспекі распачаў праверку баявой гатоўнасці Узброеных сіл па даручэнні Лукашэнкі.

Вайскоўцам адной з ваенных часцей належыць выканаць комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы тэхнікі і ўзбраення да выканання вучэбна-баявых задач. У тым ліку — загрузка матэрыяльных сродкаў і вылучэнне на адзін з палігонаў Узброеных сіл.

Падраздзяленням, якія будуць прыцягнутыя да праверкі, давядзецца правесці інжынернае абсталяванне пазіцый, маскіроўку, арганізацыю аховы і абароны, а таксама выканаць кантрольныя стральбы з штатнай зброі.

Спланавана выкарыстанне як ўдарных, так і разведвальных беспілотнікаў, а таксама авіяцыі.

Падчас праверкі запланавана перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, магчымыя часовыя абмежаванні руху грамадзянскага транспарту па аўтадарогах агульнага карыстання і асобных участках мясцовасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула