БЕЛ Ł РУС

Знайшлі цела чацвёртага амерыканскага вайскоўца, які загінуў у Літве

1.04.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Пра тое, што цела чацвёртага загінулага амерыканскага вайскоўца на палігоне ў Падброддзі каля мяжы Літвы з Беларуссю таксама знойдзена, паведаміла камандаванне арміяй ЗША ў Еўропе і Афрыцы.

Падчас пошукавай аперацыі. Фота: Армія Літвы

«З цяжкім сэрцам паведамляем, што чацвёрты салдат арміі ЗША, які знік без вестак з 25 сакавіка, быў знойдзены мёртвым», — паведамілі ў амерыканскай арміі.

Гусенічная выратавальная машына M88 Hercules з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі знікла падчас вучэнняў на палігоне ў Падброддзі каля мяжы з Беларуссю 25 сакавіка. Праз дзень тэхніку знайшлі на глыбіні каля пяці метраў у забалочанай мясцовасці.

Раніцай 31 сакавіка патанулую ў балоце амерыканскую бронемашыну выцягнулі, пракуратура пачала дасудовае расследаванне па факце гібелі вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў ёй. Але спярша знойдзеных вайскоўцаў было толькі трое, а чацвёрты па-ранейшаму лічыўся зніклым без вестак. Цяпер знайшлі і яго.

Чытайце таксама:

Амерыканец, затрыманы на чыгунцы пад Маладзечнам, ніяк не звязаны з катастрофай на палігоне

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 

Літоўскі генерал расказаў, што магло здарыцца з чацвёртым амерыканскім вайскоўцам, якога шукаюць

Пацвердзілася гібель на палігоне ў Падброддзі толькі трох амерыканскіх вайскоўцаў. Адзін знік без вестак

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп пракаментаваў трагедыю з амерыканскімі вайскоўцамі на палігоне ў Літве

Каментары да артыкула