БЕЛ Ł РУС

Некаторым кіроўцам хочуць змякчыць пакаранне за язду без правоў

3.04.2025 / 20:35

Nashaniva.com

Пра намер уладаў змякчыць пакаранне за кіраванне без правоў расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў. Гаворка ідзе пра кіроўцаў, якія садзяцца за руль, калі тэрмін іх пасведчання ўжо скончыўся.

ДАІ хоча размежаваць тых, хто проста пратэрмінаваў правы і тых, хто іх ніколі не атрымліваў або быў пазбаўлены.

«Асобна будзе ісці кіраванне транспартным сродкам, калі скончыўся тэрмін дзеяння правоў кіроўцы. І, верагодна, пакаранне будзе больш мяккае. Каб не прыцягвалася паўторнасць да кіроўцы — таксама будуць прымяняцца больш мяккія меры, чым цяпер», — растлумачыў Віктар Ротчанкаў.

За язду без правоў у Беларусі можна атрымаць нават крыміналку, калі бяспраўніка затрымаюць за год тройчы. Калі ж ён трапіцца без правоў упершыню, то прадугледжаны штраф 20 базавых велічынь (840 рублёў).

Чытайце таксама:

ДАІ хоча забараніць выкарыстанне зімой усесезонных шын

У МУС назвалі самы вялікі памер хабару даішніку за мінулыя гады

Максімальную суму шкоды, пры якой можна афармляць еўрапратакол, плануюць павялічыць

У Беларусі могуць з'явіцца агульныя нумарныя знакі без прывязкі да рэгіёну

Каментары да артыкула