Грамадства44

У Беларусі могуць з'явіцца агульныя нумарныя знакі без прывязкі да рэгіёну

Беларусь рыхтуецца да ўвядзення новых аўтамабільных нумароў без абазначэння рэгіёну. Пра гэта расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Фота ілюстрацыйнае

Цэпер у Мінску заканчваюцца нумарныя знакі з кодам «7» і ўжо анансавана, што надалей для сталіцы будзе выкарыстоўвацца код «8». Пасля гэтага ў рэзерве Дзяржаўтаінспекцыі застанецца толькі дзявятка, якая, верагодна, будзе замацаваная за Мінскай вобласцю.

Увогуле ж краіна ўжо рыхтуецца да пераходу на новую сістэму нумарных знакаў без рэгіянальнай прывязкі.

Па словах Віктара Ротчанкава, у новых рэгістрацыйных знаках не будзе кодаў рэгіёнаў, а самі нумары будуць утрымліваць тры лічбы і чатыры літары. У прыватнасці, мяркуецца, што ў пачатку нумара будуць дзве літары, затым тры лічбы, пасля іх зноў дзве літары.

«У літарным выражэнні выконваць прывязку да рэгіёну мы не хочам», — падкрэсліў кіраўнік ДАІ.

Паводле яго слоў, сучасныя камп'ютарныя базы дазваляюць ідэнтыфікаваць аўтамабілі без неабходнасці падзелу па рэгіёнах.

Пакуль дакладныя тэрміны пераходу на новую сістэму дзяржнумароў не называюцца, аднак тэхнічна ДАІ да іх вырабу ўжо гатовая. 

Каментары4

  • Alex
    08.03.2025
    Дваццаць год таму было такое. Дакладна, дармаеды.
  • Ненене
    08.03.2025
    Я супраць. Бачыш 4 - о, гродненскія, католікі, свае людзі. Бачыш 6 - блін, магілёўскія панаехалі. Дарагія машыны з 5 - зразумела чаму нахабныя на дарозе, бо багацеі і дом пад Мінскам. Сямёрка ў правінцыі - чалавек вышэйшага гатунку, пан прыехаў. Усё зразумела і зручна. Трэба петыцыю, каб пакінулі як ёсць.
  • )))
    10.03.2025
    Фотка зачентая: жлобский номер а фоне российского ведра!))

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць