БЕЛ Ł РУС

«Няма попыту на дашкольную групу». Што будзе з садком пры беларускамоўнай гімназіі ў Вільні

17.04.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Бацькі хвалююцца, што з верасня не будзе працаваць садок пры Скарынаўскай гімназіі ў Вільні.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Сітуацыя атрымалася складаная. З аднаго боку, ахвотных трапіць у Скарынаўскую гімназію ў Вільні (адзіную ў Літве, дзе навучанне вядзецца на беларускай мове) так шмат, што летась каля 50 дзяцей, якія хацелі вучыцца там, атрымалі адмовы. Сёлета з’явіліся добрыя навіны: у наступным навучальным годзе плануюцца два 5-я класы і з'явіцца 10—15 месцаў дадаткова.

З іншага — бацькі абмяркоўваюць, што, магчыма, не будзе садка пры гімназіі.

«Наша Ніва» звярнулася ў навучальную ўстанову па каментарый.

Там растлумачылі, што на наступны навучальны год няма попыту на дашкольную групу (гаворка ідзе пра дзяцей 4-5 гадоў), таму ў гімназіі будзе працаваць адна група — падрыхтоўкі да школы (там займаюцца дзеці ўзросту 5-6 гадоў).

Вызваленыя памяшканні выкарыстаюць пад дадатковыя кабінеты для старшакласнікаў: новыя класы немагчыма было адкрыць, бо для іх бракавала кабінетаў.

Чытайце таксама:

У беларускай гімназіі ў Вільні з'явяцца дадатковыя месцы. Але заяўкі трэба пакідаць зараз

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў

Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця новай беларускамоўнай школы

Каментары да артыкула