Грамадства1212

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў

У Вільні праблема: не ўсе ахвотныя вучыцца па-беларуску могуць трапіць у гімназію імя Францыска Скарыны. У 2019 годзе ў гімназіі на 1 верасня было 234 вучні, у 2023-м амаль удвая болей — 408. Бацькі спрабуюць дамагчыся павелічэння набору, але пакуль без поспеху.

Віленская гімназія імя Францыска Скрыны. Фота з сайта гімназіі

Сёлета 50 дзяцей, бацькі якіх падалі заяўкі ў Скарынаўку (адзіную ў Літве беларускамоўную ўстанову адукацыі), атрымалі адмову. Такія лічбы называюць бацькі. У мінулым годзе сітуацыя была аналагічнай, таму з’явілася ініцыятыўная група бацькоў. Большасць з іх складаюць людзі, якія апынуліся ў Вільні пасля 2020 года, але ёсць і тыя беларусы, якія даўно жывуць у Літве. Галоўная мэта — пашырыць магчымасці для беларускіх дзяцей навучацца на роднай мове.

— Спачатку была ідэя стварыць яшчэ адну беларускамоўную школу, бо Скарынаўская гімназія перапоўнена і могуць быць складанасці з тым, каб вылучыць памяшканні для новых класаў, — расказаў «Нашай Ніве» тата дзвюх дзяўчатак Вадзім.

Але бацькі зразумелі, што дабіцца адкрыцця новай установы адукацыі на сёння нерэальна, таму просяць хаця б пашырыць ужо існуючую беларускую гімназію.

Да 2021 года Скарынаўцы, наадварот, складана было набраць неабходную колькасць беларускамоўных вучняў. У выніку адміністрацыя гімназіі нават заахвочвала паступаць дзяцей з літоўскіх сем'яў, якія хацелі вучыцца на рускай мове. Бацькі разумелі, што гэта было адэкватнае рашэнне для выжывання навучальнай установы.

Але пачынаючы з 2021 года ў Вільню скіраваўся паток беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсій у Беларусі. Прычым гэта былі пераважна людзі з высокім узроўнем адукацыі і нацыянальнай свядомасці, ІТ-спецыялісты, інтэлектуалы, кваліфікаваныя кадры. Многія з іх хацелі б гадаваць дзяцей у беларускамоўнай гімназіі.

Месцаў стала ў гімназіі стала бракаваць. 

Мама хлопчыка, якога сёлета не ўзялі ў Скарынаўку, падзялілася меркаваннем у сацыяльных сетках:

— Цяпер у Вільні шмат беларускіх дзяцей, і ім бы ісці вучыцца ў беларускую гімназію. Аднак яны туды не могуць трапіць, бо месцаў няма. Ціха не задавальняюць заяўкі і тым самым выштурхоўваюць дзяцей у рускамоўныя школы. 

Сама жанчына адзначыла, што яна вымушана аддала сына ў літоўскамоўную школу. Праз год хлопчык ужо добра размаўляе, чытае і піша на літоўскай. Нягледзячы на тое, што сын адаптаваўся на новым месцы, маці па-ранейшаму хоча перавесці яго ў Скарынаўскую гімназію, каб ён вучыў родную мову.

Сярод тых, хто атрымаў адмову ў гімназіі імя Францыска Скарыны, была і дачка Марыны Абрамовіч. Жанчына не без суму адзначае, што ўжо трэці год запар не можа аддаць дзіця ў адзіную беларускамоўную гімназію ў Вільні.

— Мы кансультаваліся і з віленскім самакіраваннем (так у Вільні называецца гарвыканкам — НН). Збіралі подпісы, каб стварылі больш беларускамоўных месцаў у школах — першапачаткова сабралі больш за 300. Мы таксама разумелі, што будзе пытанне і з пошукам настаўнікаў для новых вучняў, таму на працягу года дапамагалі беларускім настаўнікам пацвярджаць свае дыпломы ў Літве. Гэта была і свайго роду падтрымка, бо настаўнікам з Беларусі не вельмі проста працаўладкавацца ў іншай краіне.

Марына адзначае: беларусы ў Літве афіцыйна лічацца нацыянальнай меншасцю і згодна з мясцовым заканадаўствам маюць права на адукацыю на роднай мове.

Жанчына кажа, што ініцыятыўная група падказвала дырэкцыі гімназіі розныя варыянты. Адным з іх было стварэнне філіялаў Скарынаўкі.

— Насамрэч, у Вільні гэта дастаткова частая практыка, калі адна школа мае некалькі філіялаў у розных раёнах горада.

На практыцы гэта выглядае так: калі ў адной школе не вельмі шмат вучняў і існуюць вольныя памяшканні, гарадскія ўлады могуць пусціць у іх для заняткаў дзяцей з іншай школы. Тады ў адным будынку існуюць некалькі ўстаноў адукацыі адначасова.

Марына кажа, што згодна з літоўскім заканадаўствам, мінімум дзяцей у адным класе для школ нацыянальных меншасцяў — 12 чалавек, максімум — 26. То-бок тэарэтычна можна было б падзяліць перапоўненыя класы Скарынаўкі напалову — і дзеці, і педагогі ад гэтага б толькі выйгралі. Плюс з’явілася б магчымасць усё ж набраць больш беларускіх дзяцей.

— Дзяцей дастаткова, каб адкрыць як мінімум яшчэ адну пачатковую школу. Можна было б адкрыць дадатковыя паралелі Скарынаўкі, якія б знаходзіліся ў іншых школах — але дзеці вучыліся б на беларускай.

Абурае жанчыну і тое, што цяпер у Скарынаўцы шмат дзяцей навучаецца на рускай мове — хоць у Вільні дастаткова рускамоўных школ і гімназій, а беларускамоўная ўсяго адна, і добра было б, каб пры наборы ў яе аддавалі перавагу беларускамоўным.

Бацькі з ініцыятыўнай групы кажуць, што здавацца не збіраюцца і будуць працягваць працу.

— Будзем зноў сустракацца з віцэ-мэрам, шукаць нейкія варыянты. 

У адміністрацыі Віленскай гімназіі імя Францыска каментуюць сітуацыю:

— На жаль, на сёння не бачым магчымасці пашырэння гімназіі, і аб гэтым неаднаразова гаварылі бацькам з ініцыятыўнай групы. Прыём вучняў у гімназію ідзе ў адпаведнасці з парадкам, пацверджаным гарадскім самакіраваннем, і вучні будуць прынятыя ў гімназію ў тым выпадку, калі ў класах будуць вольныя месцы (апошні этап прыёму 26 жніўня).

Колькі заявак будзе сёлета і колькі з ахвотных змогуць прыняць у гімназію, стане вядома 27 жніўня, пасля этапу прыёму.

Каментары12

  • Влад
    24.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Аёй
    24.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Так атрымлівацца?
    24.07.2024
    Не даканца зразумеў з навіны. Віленскія чыноўнікі не даюць дазвол на пашырэнне беларускай гімназіі ці адкрыцця новай, так атрымліваецца? То бок летувісам выгадна каб беларусы вучыліся па-руску?

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі26

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →