БЕЛ Ł РУС

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску

1.05.2025 / 9:41

Nashaniva.com

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць новага генеральнага дырэктара кампаніі, які зойме гэтую пасаду замест Ілана Маска. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Сур’ёзна ў Tesla задумаліся пра замену Маска каля месяца таму — на фоне падзення акцый кампаніі і раздражнення часткі інвестараў з-за таго, што Маск засяроджаны на працы ў Белым доме. У гэты момант рада дырэктараў звярнулася ў некалькі арганізацый па падборы кіраўнікоў, запусціўшы фармальныя працэсы пошуку наступнага кіраўніка.

Калі Tesla ў другой палове красавіка адрапартавала пра падзенне прыбытку на 71%, Маск публічна паабяцаў, што будзе менш часу надаваць Дэпартаменту эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE). Зрабіць гэтую заяву, паводле даных крыніц WSJ, яго прасілі ў савеце дырэктараў.

У выніку рада дырэктараў звузіла фокус да супрацоўніцтва з адной буйной кампаніяй, якая шукае прыдатных кандыдатаў на пасаду генеральнага дырэктара. Як зараз развіваецца гэты працэс, невядома. Маск на просьбу пракаментаваць не адказаў.

Чытайце таксама:

Маск паабяцаў надалей менш працаваць у адміністрацыі Трампа і больш — у сваіх кампаніях

Маск гатовы пакінуць пасаду, бо «стаміўся ад нападак левых»

Каментары да артыкула