Маск паабяцаў надалей менш працаваць у адміністрацыі Трампа і больш — у сваіх кампаніях
Ілан Маск у аўторак заявіў, што пачынаючы з мая рэзка скараціць колькасць часу, якое ён прысвячае працы ў адміністрацыі Трампа, у Дэпартаменце эфектыўнасці ўрада (DOGE), і у вялікай ступені вернецца да кіраўніцтва сваімі кампаніямі, піша Бі-бі-сі.

Найбольшая з кампаній Маска, Tesla, у аўторак апублікавала вынікі за першы квартал гэтага года, з якіх вынікае, што яе чысты прыбытак абрынуўся за год на 71%.
«Вялікая частка працы — фарміраванне каманды DOGE і ўзаемадзеянне з урадам у навzдзенні фінансавага парадку ў доме — ужо ў асноўным зроблена», — цытуе агенцтва Reuter словы Маска, сказаныя падчас тэлефоннай канферэнцыі з аналітыкамі.
У той жа час Маск не збіраецца цалкам сыходзіць з DOGE: ён сказаў, што збіраецца прысвячаць яму 40% свайго часу.
«Удзел Маска ў так званым Дэпартаменце эфектыўнасці ўрада, дзе ён кіруе спробамі скараціць штат федэральных дзяржаўных службоўцаў, стаў палітычным грамаводам, — нагадвае Reuters. — Ён справакаваў пастаянныя пратэсты і вандалізм у дачыненні да салонаў Tesla».
Паводле справаздачы Tesla за першы квартал 2025 года, чысты прыбытак кампаніі за гэтыя тры месяцы склаў 409 млн долараў, што на 71% менш, чым у першым квартале 2024 года. Выручка — 19.3 млрд даляраў — знізілася ў параўнанні з пачаткам мінулага года на 20%.
У студзені—сакавіку 2025-га Tesla прадала амаль 337 тысяч сваіх электрамабіляў, і гэта яе найгоршы квартальны вынік больш чым за два гады.
Пры гэтым, як адзначаюць аналітыкі, амаль 600 млн даляраў Tesla зарабіла, прадаючы лішкі квотаў па «зялёных» аўтамабілях, і без гэтага заробку яна апынулася б у мінусе. То бок, кампанія Маска застаецца прыбытковай у тым ліку дзякуючы барацьбе са змяненнем клімату, супраць якой выступае Дональд Трамп, якога горача падтрымлівае Ілан Маск.
Акцыі Tesla, нягледзячы на такі справаздачны першы квартал, у аўторак прыкметна выраслі ў цане — як тлумачаць аналітыкі, інвестараў натхнілі абяцанні Маска больш займацца сваімі кампаніямі, а таксама пачаць вытворчасць адносна таннай новай мадэлі электрамабіля ўжо ў чэрвені.
-
У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак
-
Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду
-
Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары