БЕЛ Ł РУС

Махляр падмануў мінчука пры продажы віртуальнай зброі ў інтэрнэце

5.05.2025 / 18:6

Nashaniva.com

У Заводскае РУУС звярнуўся 22-гадовы мінчук, якога падмануў аферыст пры продажы скінаў для камп'ютарнай гульні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Мужчына размясціў аб'яву аб продажы віртуальнай зброі для гульнявога персанажа на тэматычнай платформе. Неўзабаве з ім звязаўся патэнцыйны купец, які прапанаваў далейшую камунікацыю ў іншым месенджары, каб пазбегнуць камісіі пры продажы. Для пераканаўчасці ён нават патэлефанаваў прадаўцу па відэасувязі.

У выніку мінчук адправіў купцу віртуальную зброю агульным коштам 790 рублёў, аднак грошай за гэта так і не атрымаў. Пасля гэтага суразмоўца выдаліў перапіску і перастаў выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

Падлетак з Пухавічаў стварыў злачынную групу і вымагаў грошы

Махляры сталі атакаваць хворых на дыябет

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам

«Турэцкі акцёр» моцна закахаўся ў беларуску і паслаў ёй падарунак. Заведзена крыміналка

Каментары да артыкула