На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза
На Камсамольскім возеры ў Мінску зафіксавалі значнае забруджванне нафтапрадуктамі — перавышэнне дапушчальнай канцэнтрацыі ў 4,2 раза. Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю пасля правядзення аналізаў вады ў трох пунктах: у месцы разліву і па плыні вышэй і ніжэй. Забруджванне выявілі толькі ў эпіцэнтры.
Скрыншот з відэа
Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня — на паверхні возера з'явілася нафтавая пляма. Для яе лакалізацыі выкарысталі спецыяльныя загароджвальныя боны.
Вечарам пачаліся работы па адпампоўванні вады і зборы нафтапрадуктаў, якія цяпер знаходзяцца ў герметычных ёмістасцях пад аховай. Пасля ўсе адкіды будуць перададзеныя на ўтылізацыю.
Папярэдне мяркуецца, што прычына аварыі — карозія металу і разгерметызацыя двух адсекаў пантоннай прыстані на рацэ Свіслач, недалёка ад станцыі Таварыства выратавання на водах у Цэнтральным раёне Мінска. Распачата высвятленне ўсіх абставін здарэння.
Чытайце таксама:
Свіслач у Мінску заліло нафтапрадуктамі
З беларускіх вадаёмаў знікаюць залатыя карасі
Адбылася масавая гібель рыбы ў рацэ Пліса ў Барысаве
У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў