БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець

9.08.2025 / 21:36

Nashaniva.com

Непрыемны пах ад Мінскай ачышчальнай станцыі, на які летам скардзіліся жыхары, павінен знікнуць у найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Будтрэста № 4» Анатоль Вядзёрчык у эфіры тэлеканала СТБ.

Фота: «Мінск-Навіны»

Паводле слоў Анатоля Вядзёрчыка, рэканструкцыя станцыі ідзе ў пяць этапаў. Першую чаргу плануюць завяршыць ужо сёлета. Пасля яе запуску будзе арганізаваны збор газаў, што выдзяляюцца падчас працы аб’екта, і праблема з пахам павінна знікнуць.

Першая чарга тычыцца збудаванняў механічнай ачысткі, другая — біялагічнай. Абедзве знаходзяцца ў працы. Завяршыць першы этап хочуць у 2025 годзе, а ў пачатку наступнага года правядуць пусканаладачныя работы.

Калі ўсе пяць этапаў будуць зробленыя, адкіды пачнуць збіраць і спальваць, што значна скароціць шкодныя выкіды і аб’ём смецця. Цалкам завяршыць рэканструкцыю плануюць у 2028 годзе.

Чытайце таксама:

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале

«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот

«Раней была смярдзючая, розніца каласальная». Цяпер усе мінчукі жывуць з артэзіянскай вадой — якія ўражанні?

У мінскай Лошыцы зноў смярдзіць. Што кажуць улады?

Для вырашэння праблемы затаплення ў Мінску закупяць новую тэхніку

Каментары да артыкула