Грамадства22

«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот

Днямі стала вядома, што недалёка ад Жодзіна пачалі будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка для каналізацыйных адкідаў з Мінска, што выклікала абурэнне ў мясцовых жыхароў. Улады спрабуюць перашкодзіць людзям арганізавацца, і ў гэтай справе з'явіўся новы нечаканы паварот, піша Ex-press.live.

Фота: скрыншот відэа з тыктока

У Жодзіне і суседніх населеных пунктах сталі збіраць подпісы супраць будаўніцтва. Людзі аб'ядналіся ў тэлеграм-чаце, дзяліліся інфармацыяй, шукалі аднадумцаў саюзнікаў. Але неўзабаве пачаліся дзівосы.

Па словах чытачоў Ex-press.by, тэлеграм-чат раптоўна знік. Яго пераўтварылі ў канал і забаранілі пісаць у ім паведамленні, а ўся раней апублікаваная інфармацыя і спасылкі былі выдаленыя.

Адзін з удзельнікаў паведаміў: «Чат ператвораны ў супергрупу, а цяпер ён увогуле стаў каналам. Там больш нельга пісаць, толькі чытаць».

У канале з'явіўся запіс, у якім тлумачылася, што «маўчанне супольнасці накіраванае на стабілізацыю напружання», а збор подпісаў нібыта працягваецца, але цяпер усё вырашаецца «праз выбудоўванне дыялогу з вышэйстаячымі інстанцыямі». Але людзям паабяцалі, што яны яшчэ змогуць выказацца.

А пасля канал раптам змяніў назву. Цяпер ён называецца: «Завод па перапрацоўцы глею выратуе нашу краіну ад гэтых будоўляў! На бібліятэку мы сабралі і на завод зможам таксама!»

Удзельнікі чата збянтэжаныя: ці не стане гэта новым спосабам замены грамадскай актыўнасці на лаяльную ініцыятыву ў падтрымку сумніўнага праекта?

Старшыня мясцовага савета дэпутатаў Марына Клюева паабяцала, што мясцовыя ўлады збяруць сход, запросяць афіцыйных асоб, у кампетэнцыі якіх будаўніцтва гэтага аб'екта. Там мясцовыя жыхары нібыта змогуць задаць усе пытанні і атрымаць адказы.

У жодзінскай міліцыі паведамілі, што, забіраючы ў людзей падпісныя лісты, нібыта дзейнічалі паводле закону. Бланкі з подпісамі, аказваецца, канфіскаваныя для праверкі.

«Праверкі законнасці тых асоб, якія збіралі подпісы, — адказалі ў дзяжурнай частцы «занепакоенаму мясцоваму жыхару». — Пасля правядзення праверкі, калі ўсё будзе законна — іх вернуць».

Раней стала вядома, што ў Смалявіцкім раёне, непадалёк ад Жодзіна, паскоранымі тэмпамі вядзецца будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка №19. Гэта аб'ект, куды плануецца штодня вывозіць адкіды з мінскіх ачышчальных каналізацыйных збудаванняў. Гэта тэхнічны аб'ект, ад якога, па словах мясцовых жыхароў, будзе невыносна смярдзець.

Гараджане стварылі тэлеграм-чат і пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва. Людзі прыходзілі ў крамы, ставілі подпісы, абмяркоўвалі, як яшчэ можна паўплываць.

Але як толькі пайшоў збор подпісаў, у працэс умяшаліся сілавікі.

Пайшлі загады зверху па крамах: спыніць збор подпісаў. На Стадзедаўскі рынак у Жодзіне прыехала міліцыя і канфіскавала ўсе бланкі. Тэлеграм-чат, дзе вялося абмеркаванне і да якога паспелі далучыцца больш чым 1500 чалавек, быў закрыты, а паведамленні ў ім — выдаленыя. 

Аб'ект з назвай «Сажалка-19» раней хацелі пабудаваць у Пухавічах і ў Маладзечне. Там мясцовыя жыхары ўрэшце змаглі адстаяць сваё права дыхаць чыстым паветрам.

Каментары2

  • Не раб
    22.04.2025
    А можа так и трэба?
  • Лампік
    22.04.2025
    У Беларусі асабліва моцна людзі заўважылі праблему "каналізацыйных адкідаў" ў 2020, і пакуль што яна не вырашана, а наадварот у 2022 "каналізацыйныя адкіды" пачалі масава заліваць і суседнюю Ўкраіну. Сродкі і тэхналогіі па знішчэнню гэтых "каналізацыйных адкідаў" ёсьць у Яўропы і ЗША, але яны пакуль заткнулі нос і думаюць, што гэта дапаможа, таму рызыкі распаўзання "каналізацыйных адкідаў" па ўсяму свету застаюцца высокімі.

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць