БЕЛ Ł РУС

Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў пра афіцыйнае закрыццё USAID

29.08.2025 / 20:13

Nashaniva.com

ЗША афіцыйна закрываюць агенцтва па міжнародным развіцці USAID. Дзяржсакратар Марка Рубіа паведаміў, што частка праграм будзе перададзена пад кантроль Дзярждэпартамента ЗША, а само агенцтва спыняе сваю дзейнасць. 

Марка Рубіа адзначыў, што з пачатку года дзякуючы закрыццю USAID удалося ашчадзіць дзясяткі мільярдаў даляраў са сродкаў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

USAID быў створаны Кангрэсам ЗША у 1961 годзе і налічваў каля 10000 супрацоўнікаў па ўсім свеце. Гэта было асноўнае падраздзяленне ўрада ЗША па аказанні міжнароднай дапамогі. У тройку найбуйнейшых атрымальнікаў гэтай дапамогі летась увайшлі такія краіны, як Украіна, Эфіопія і Іарданія.

Раней адміністрацыя Дональда Трампа спыніла больш за 90% праграм дапамогі замежным дзяржавам праз USAID, а ў 2025 годзе было закрыта 83% праграм. Дзярждэпартамент цяпер мае непасрэдна кіраваць астатнімі прыкладна 1000 праграмамі. 

Чытайце таксама:

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID

Рубіа: ЗША больш не будуць несці асноўны цяжар гуманітарнай дапамогі

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID

ЗША спыняюць фінансаванне тысяч праграм па барацьбе з поліяміелітам, ВІЧ-інфекцыяй, малярыяй і недаяданнем

Каментары да артыкула