БЕЛ Ł РУС

На 19% вырас транзіт нафты праз Беларусь у Германію

6.09.2025 / 22:50

Nashaniva.com

У жніўні 2025 года транзіт казахстанскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» праз Беларусь у Германію вырас амаль на 19% у параўнанні з мінулым месяцам.

Фота ілюстрацыйнае

Як піша «Інтэрфакс», аб'ём транспартавання казахстанскай нафты ў Германію па сістэме нафтаправода «Дружба» ў жніўні гэтага года склаў 190 тысяч тон. Гэта на 18,7% больш, чым у ліпені 2025 года.

Па апошніх падліках, за студзень-жнівень 2025 года па «Дружбе» ў Германію прапампавалі ўсяго 1277 мільёнаў тон казахстанскай нафты.

Нацкампанія «КазМунайГаз» заявіла, што плануе адгрузіць у Германію па нафтаправодзе «Дружба» ў 2025 годзе да 2 мільёнаў тон нафты.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Славакіі: Мы ў Еўрасаюзе як жаба

Венгрыя забараніла ўезд камандзіру ўкраінскага падраздзялення, адказнага за атакі на «Дружбу». Гэты вайсковец — этнічны венгр

У Славакію зноў пачала паступаць нафта па газаправодзе «Дружба»

Украінскія атакі па расійскіх НПЗ вывелі з ладу каля 17% магутнасцяў

Каментары да артыкула