БЕЛ Ł РУС

Візавы цэнтр Іспаніі ў Маскве, якім карысталіся многія беларусы, спыніў прыём дакументаў

14.09.2025 / 15:47

Nashaniva.com

Прычынай прыпынення прыёму заяў і выдачы віз называюцца тэхнічныя прычыны. 

Трыумфальная арка ў Барселоне. Фота: Wikimedia Commons

Пры пераходзе на старонку Генеральнаага консульства Іспаніі ў Маскве, гасцей сустракае паведамленне, якое паведамляе, што візы больш не выдаюць. Пра гэта піша выданне «Точка».

Асабліва непрыемным сюрпрызам паведамленне стала для тых, хто ўжо чакае свой «шэнген». Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве выбіралі многія беларусы, каб атрымаць шэнгенскую візу.

«Паважаныя заяўнікі! Звяртаем вашу ўвагу, што па тэхнічных прычынах Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве не будзе прымаць заявы да наступнага паведамлення. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Дакладна невядома, што стала прычынай такога рашэння дыппрадстаўніцтва. Многія звязваюць гэта з тым, што ў новым пакеце санкцый ЕС мае намер узмацніць сваю візавую палітыку ў дачыненні да грамадзян Расіі.

Чытайце таксама:

ЗША змянілі правілы падачы на візы

Польскі візавы цэнтр паведаміў, што ўсё часцей на падачу віз рэгіструюцца праз боты. Такія запісы могуць адмяніць

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Каментары да артыкула