Свет

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

У Польшчы існуе вялікая праблема з дэпартацыяй іншаземцаў, якія парушылі закон ці знаходзяцца ў краіне незаконна. У афіцыйным рэестры ўжо больш за 31 тысячу асобаў, прызнаных непажаданымі, але рэальна дэпартуюць толькі невялікі працэнт з іх. З пачатку 2025 года прымусова вывезлі каля 1100 чалавек, гэта столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год, піша выданне Rzeczpospolita.

Падчас адной з дэпартацый у сакавіку 2025 года. Фота: Straż Graniczna

У спіс на дэпартацыю трапляюць людзі, якія:

  • уехалі ў Польшчу незаконна або без патрэбных дакументаў;
  • былі асуджаныя на тэрмін ад аднаго года і больш за наўмысныя злачынствы;
  • працавалі нелегальна;
  • ужо мелі забарону на ўезд у краіны Шэнгену;
  • знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі (напрыклад, за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны);
  • трапілі пад негалосныя рашэнні спецслужбаў як патэнцыйна небяспечныя.

Найбольшую частку такіх людзей складаюць грамадзяне Украіны (5,9 тысячы), Грузіі (4,2 тысячы), Сірыі (2,5 тысячы), Афганістана (2,4 тысячы), Беларусі (2,2 тысячы) і Расіі (1,9 тысячы). Значная колькасць з іх ужо мае судзімасці.

Былыя супрацоўнікі спецслужбаў адзначаюць, што цяпер улады толькі ліквідуюць наступствы мінулых гадоў, калі ў Польшчу масава траплялі іншаземцы праз «візавы гандаль» ці як уцекачы з Украіны пасля расійскага нападу. Частка гэтых людзей уцягнулася ў крымінальную дзейнасць. Асабліва выдзяляюць грузінскія злачынныя групоўкі.

Пры гэтым рэальных дэпартацый у Польшчы ўсё адно значна менш, чым асобаў, якія ўключаюцца ў спіс. Частка з іх павінна выехаць самастойна, але многія ігнаруюць рашэнні. Прымусовае ж выдаленне патрабуе вялікіх выдаткаў і ўдзелу спецслужбаў, таму часта адкладаецца.

Былыя высокапастаўленыя польскія сілавікі падкрэсліваюць, што каб быць эфектыўнымі, дэпартацыі мусяць быць сістэматычнымі, а не толькі паказальнымі акцыямі. Яны лічаць, што Польшча і ўся Еўропа павінны дзейнічаць жорстка, каб прадухіліць рост злачыннасці сярод мігрантаў.

Таксама гучаць прапановы адсылаць замежных злачынцаў адбываць пакаранне ў іх уласныя краіны, каб не ўтрымліваць іх у польскіх турмах за кошт мясцовых падаткаплацельшчыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць