Трамп упершыню назваў Расію агрэсарам
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упершыню адкрыта назваў Расію агрэсарам у вайне супраць Украіны, заўважыла выданне Politico. Раней ён пазбягаў такога азначэння і нават адхіляў міжнародныя заявы, якія асуджалі Маскву.
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
У нядзелю Трамп паведаміў журналістам пра вялікія страты з абодвух бакоў:
«На гэтым тыдні загінула 8 тысяч салдат з абедзвюх краін. Больш з боку Расіі. Але калі ты агрэсар, ты губляеш больш», — адзначыў ён.
Вядома, што раней нават вінаваціў Украіну ў пачатку канфлікту і адмаўляў патрэбу называць Расію агрэсарам.
Аднак за лета яго пазіцыя змянілася: адміністрацыя Трампа пачала ўзмацняць ціск на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які адмаўляецца ад прамых перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Трамп прызнаў, што разлічваў хутка спыніць вайну, але сітуацыя аказалася значна складанейшай.
ЗША зараз сутыкаюцца з заклікамі да ўвядзення яшчэ больш жорсткіх санкцый супраць Расіі. Сам Трамп заяўляе, што гатовы да гэтага, але хоча, каб Еўропа спачатку адмовілася ад куплі расійскай нафты і зрабіла свае санкцыі больш жорсткімі. Ён падкрэсліў, што пакуль некаторыя краіны ЕС, у тым ліку Венгрыя і Славакія, застаюцца асноўнымі пакупнікамі расійскай энергіі.
Амерыканскі міністр энергетыкі Крыс Райт адзначыў, што ЗША імкнуцца цалкам замясціць расійскі газ, каб пазбавіць Маскву фінансавання для вядзення вайны.
Чытайце таксама:
Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай
Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная
ЗША паабяцалі абараняць «кожны дзюйм» тэрыторыі НАТА
Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага