БЕЛ Ł РУС

У Мінску значна павялічаць колькасць платных парковак

15.09.2025 / 17:17

Nashaniva.com

У Мінску да канца года значна павялічыцца колькасць платных парковачных месцаў — як у цэнтры горада, так і ў аддаленых раёнах. 15 верасня на аператыўным пасяджэнні Мінгарвыканкама пра гэта паведаміў дырэктар ДУ «Паркоўкі сталіцы» Міхаіл Філіпаў, пішуць «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны

На сённяшні дзень у Мінску налічваецца 6 053 платныя месцы для аўтамабіляў. Да канца года іх колькасць плануецца павялічыць да 10 тысяч, а ў перспектыве — да 20 тысяч.

Для гэтага распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя, у тым ліку для пераводу ў платны рэжым некалькіх адкрытых парковак. Сярод іх — каля дома № 40 на вуліцы Мяснікова (113 машынамесцаў) і на Немізе (90 месцаў).

Таксама платная паркоўка з’явіцца ў раёне вуліцы Даўгабродскай, дзе будзе ўстаноўлена абсталяванне для ўліку часу і разліку аплаты.

Акрамя таго, праведзеныя тэставыя выпрабаванні мабільнага комплексу, які кантралюе своечасовую аплату за паркоўку. Спецыяльна абсталяваныя аўтамабілі будуць праязджаць па платных месцах і фіксаваць, аплачаная паркоўка ці не. Тэхніку будуць падтрымліваць супрацоўнікі, якія працуюць з кліентамі.

Чытайце таксама:

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый

У Вілейцы знеслі 85-гадовы даўгабуд

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Як будуць выглядаць катэджы і таўнхаусы ў новым модным жылым квартале Мінска

Каментары да артыкула