БЕЛ Ł РУС

Паўтара мільярда на дзяржаўную прэсу

12.09.2006 / 12:29

Міністэрства інфармацыі сёлета закупіла абсталяваньня для дзяржаўных друкаваных СМІ на 772 мільёны, і яшчэ закупіць на 778 мільёнаў.

Міністэрства інфармацыі сёлета закупіла абсталяваньня для дзяржаўных друкаваных СМІ на 772 мільёны і яшчэ закупіць на 778 мільёнаў.

Міністэрства інфармацыі Беларусі закупіла для рэдакцый дзяржаўных пэрыядычных друкаваных выданьняў абсталяваньне на суму 772 мільёны рублёў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўленьня вытворча-тэхнічнага разьвіцьця Міністэрства інфармацыі Мікалай Брашко.

Паводле ягоных словаў, у першым паўгодзьдзі для рэспубліканскіх пэрыядычных выданьняў набылі 127 кампутараў, 54 друкаркі, 28 сканэраў, 22 капіявальныя апараты, 21 факс, 23 фотаапараты. Фататэхніку рэдакцыі ўжо атрымалі, зараз пастаўляюцца кампутары.

У другім паўгодзьдзі будзе праведзены тэндэр на закупку абсталяваньня для рэдакцый раённых і гарадзкіх пэрыядычных выданьняў на суму 778 мільёнаў рублёў. Плянуецца набыць 150 кампутараў, 51 друкарку, 28 сканэраў, 3 капіявальныя апараты, 5 факсаў, 25 лічбавых дыктафонаў і 26 фатакамэраў. Колькасьць закупляльнай тэхнікі вызначаная з улікам заявак рэдакцый.

Як падкрэсьліў Мікалай Брашко, усё абсталяваньне – самае сучаснае, найноўшае. Закупка тэхнікі робіцца з мэтай умацаваньня матэрыяльна-тэхнічнай базы рэдакцый пэрыядычных выданьняў і павышэньня якасьці газэт і часопісаў. У адпаведнасьці з Комплекснай праграмай разьвіцьця дзяржаўных пэрыядычных выданьняў у Беларусі на 2005-2008 гаду на падтрымку пэрыядычных выданьняў сёлета вылучана 1,5 мільярдаў рублёў.

Фота Юліі Дарашкевіч, НН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула