БЕЛ Ł РУС

Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла новую кнігу Макара Валынкіна «Ніці»

19.10.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Гэта містычны аповед пра маладога настаўніка, які па размеркаванні прыязджае працаваць у вёску.

Вокладка кнігі. Выява: «Кнігаўка»

Набыць твор можна ў кнігарні «Кнігаўка» ці праз польскі маркетплэйс Allegro.

Да выхаду кнігі спявачка Настасся Рыдлеўская напісала адпаведны саўндтрэк, таксама можна паглядзець букцізер.

View this post on Instagram

A post shared by Макар (@m.valynkin)

Так выдавецтва «Янушкевіч» распавядае пра сюжэт твора:

У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. На картах вёска — усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў.

Абрад «ніці», пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне. Чым далей настаўнік прасоўваецца ў расследаванні, тым больш рызыкуе ўласным жыццём і сутыкаецца з варожасцю мясцовых жыхароў.

Што хавае Крупа: чалавечыя злачынствы ці сілу, якая прыйшла з іншага свету?»

«Ніці» — другі твор маладога аўтара Макара Валынкіна. Першы — аповед «Апошняе пакаленне» — увайшоў у доўгі спіс намінантаў на прэмію Гедройця.

Чытайце таксама:

«Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну». Вось што «Наша Ніва» пісала пра кнігі з лонг-ліста Гедройця

Пакуль неяк так: выйшла кніга пра жыццё моладзі Мінска ў 2023-м

Каментары да артыкула