Літаратура

«Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну». Вось што «Наша Ніва» пісала пра кнігі з лонг-ліста Гедройця

Сённяшні спіс намінантаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця вызначаецца разнастайнасцю жанраў і нечаканым паваротам сюжэтаў.

Калаж: Беларускі ПЭН

Днямі быў абвешчаны доўгі спіс адной з найбольш прэстыжных узнагарод у беларускай культурнай прасторы — прэміі імя Ежы Гедройця. Замест традыцыйных 12 кніг у гэты годзе ў яго ўвайшло 13.

Рэцэнзіі на большасць з іх «Наша Ніва» публікавала.

Героі — падлеткі з Мінска, якія бароняць свет ад Зла 

Гэты артыкул расказвае пра кнігу Валера Гапеева «Вольнеры. Бясконцы дзень» (выдавецтва «Янушкевіч»).

«Парушыўшы безліч правілаў, падлеткі збягаюць са школы-казармы і спрабуюць знайсці дарогу да вёскі, дзе раней знаходзіўся праход у іншасвет. Знайсці яго няпроста, бо цяпер усё адбываецца не так, як папярэднія разы».

Выйшла аўтабіяграфічная кніга Сяргея Дубаўца 

Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну: «Занзібар. Сталенне маладой душы» (выдавецтва «Вясна»).

Bellit.info

«Гэта аўтабіяграфічны тэкст пра тое, як малады чалавек у 80‑я гады адкрывае для сябе беларушчыну. У кнізе многа пра нефармальныя арганізацыі тых часоў: ад «Майстроўні» ды «Талакі» да літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя». Разам з тым, гэта не проста настальгічныя нататкі, аўтар праводзіць паралелі з сучаснасцю, беларускай рэчаіснасцю 2020‑х гадоў».

Голеная праўда. Адзіны ў Беларусі пісьменнік-цырульнік апісаў тое, што ніхто да яго не рабіў

«Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа. Кніга выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher.

«Быццам бы лёгкае чытво, у якое занырваеш з першага сказа і гартаеш старонку за старонкай. Бо цікава ж, які яшчэ фрык прыйдзе на стрыжку ці якая трасца здарыцца падчас працы».

Паваліла моцная літаратура! «Перамена месцаў» Югасі Каляды 

«2017 год. У новым «Штадлеры» Мінск—Гомель мяняюцца месцамі — вы ведаеце, як гэта бывае — 40‑гадовая суддзя Альбіна Багадзевіч з Гомеля і 24‑гадовая беспрацоўная Маня Каваленка з вёскі Алешнікі Ельскага раёна. На раніцу аказваецца, што яны памяняліся і целамі».

Пра што прасіў Джордж Буш і як хавалі Быкава. Успаміны дырэктара беларускай службы «Радыё Свабода»

Аляксандр Лукашук «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» (выдавецтва «Вясна»)

Кніга «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода». Фота: «Наша Ніва»

Пра кнігу Макара Валынкіна «Апошняе пакаленне» расказвае наш матэрыял

Выйшла кніга пра беларускую моладзь пасля 2020 года 

«Часам будзе складана чытаць; будзе падавацца, што гэта нейкая багна, якая цябе засмоктвае, што гэта надакучлівая кніга ні аб чым. Але апошнія тры часткі патлумачаць, чаму так было. Кніга раскрыецца з іншага боку. Калі дачытаеце да канца, усё зразумееце. Фінал будзе нечаканы», — запэўнівае аўтар.

«Цяпер такія кнігі чытаеш з пэўным здзіўленнем». Беларускі аўтафікшн у скандынаўскіх дэкарацыях

Так пісала Зося Лугавая пра кнігу «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упала (выдавецтва Alena Kazlova).

«У тэксце ёсць усё: і цікавыя рэфлексіі, і выдатна прапісаныя характары, і вытанчаныя пейзажныя замалёўкі. Усяго роўна столькі, колькі трэба. Ты паспяваеш атрымаць задавальненне ад трапнасці назіранняў, але не паспяваеш стаміцца — аўтарка рушыць далей».

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха

Рэцэнзія на кнігу «Гвалт», якая пабачыла свет ў выдавецтве «Янушкевіч».

«Аўтар вельмі хацеў напісаць яшчэ адну кнігу. А ўлічваючы, што вясёлая і злая кніга ў яго ўжо ёсць, ён вырашыў напісаць злую і страшную».

Дэтэктыў «Забойства на вуліцы Макаёнка» прызналі экстрэмісцкім. Пра што гэтая неардынарная кніга? 

«У кнізе няма ніводнага бездакорна станоўчага героя. Пакрысе становіцца ясна, што кожны з іх хавае шкілет ў шафе — таго ці іншага памеру. Большасць з гэтых шкілетаў не маюць наўпроставага дачынення да развіцця дэтэктыўнага сюжэта, але цікавыя самі па сабе. У пэўны момант для мяне гэта ўсё стала выглядаць як спроба замаскаваць пад экстравагантны дэтэктыў зусім іншую гісторыю. Пра тое, чым і як жыве Мінск пасля таго, як усё актыўнае, жывое, творчае ў ім гвалтам прымусілі сціхнуць ці знікнуць».

Артыкулы пра тыя кнігі з доўгага спісу Гедройця, якіх мы яшчэ не аглядалі, шукайце на нашым сайце неўзабаве. А пакуль можна пазнаёміцца з аўтарамі некаторых з іх.

Зміцер Дзядзенка: З Беларусі я выехаў, але яе паветра не выдыхнуў

Зміцер з'яўляецца аўтарам кнігі «Гульні Цырцэі. Раман», якая выдадзена фондам Kamunikat.org.

Гераіня артыкула Make Palessie sexy again. Беларуская айцішніца з Новай Зеландыі расказвае пра гаворку і звычаі сваёй роднай вёскі Вольга Аполька выдала кнігу «Мое баба — Діректор морга».

«Я выбрала сваіх дзяцей». Гутарка з дырэктаркай гродзенскага хоспісу, якая з'ехала ад пераследу Вольгай Вялічка, кніга якой «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць