БЕЛ Ł РУС

Беларускія навукоўцы вывелі новую пароду карпа

12.11.2025 / 9:28

Nashaniva.com

Навукоўцы вывелі беларускія пароды карпа, якія ўжо разводзяць ва ўсіх рыбагаспадарчых арганізацыях краіны. Пра гэта расказаў гендырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» Аляксандр Партны, піша Office Life.

Пры гэтым Партны адзначыў, што цяпер завяршаюць селекцыйны працэс па стварэнні новай пароды беларускага люстранага карпа з «удасканаленым экстэр'ерам».

Ён дадаў, што таксама ідзе распрацоўка тэхналогій і параметраў вырошчвання каштоўных відаў рыб, у тым ліку фарэлі і асётраў, у ўстаноўках замкнёнага водазабеспячэння. Аляксандр Партны падкрэсліў, што гэта новы напрамак для нашай краіны.

Дарэчы, паводле афіцыйнай статыстыкі, беларусы спажываюць каля 8,7 кг рыбы на чалавека ў год, у гэтым аб’ёме доля спажывання айчыннай рыбы дасягае 1,2 кг на чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула