БЕЛ Ł РУС

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення

12.11.2025 / 10:26

Nashaniva.com

Пошукі працягваюцца пяты дзень.

Фота: Мінская праўда

Нягледзячы на ўскладненне ўмоваў з-за дажджу, пошукава-выратавальная аперацыя па пошуку зніклага 14‑гадовага Максіма ў Бярэзінскім раёне працягваецца ў кругласутачным рэжыме. Да аперацыі далучылася новая група валанцёраў — людзі прыязджаюць з усіх напрамкаў, каб дапамагчы ў абследаванні тэрыторыі, піша «Мінская праўда».

Нягледзячы на непагадзь, да прачэсвання сваіх участкаў ужо хутка прыступіць атрад хлопцаў на квадрацыклах, што прыбыў з Гродна. Гэта тэхніка дазваляе аператыўна правяраць цяжкадаступныя месцы.

Усе групы метадычна, метр за метрам, прачэсваюць мясцовасць у надзеі выявіць любыя зачэпкі і сляды зніклага падлетка.

Міліцыя разглядае некалькі версій:

Па стане на раніцу 12 лістапада абследавана 2925 га тэрыторыі, 69 населеных пунктаў і больш за 10 км ракі.

Учора адзін з валанцёраў выказаў думку, што магчыма якая-небудзь бабуля, якая не карыстаецца інтэрнетам і не бачыць інфармацыі і абвестак пра пошук, прытуліла хлопчыка.

Максім знік у суботу, 8 лістапада ў вёсцы Карбаўскае, куды прыехаў з бацькамі на вялікія выходныя. Мама і дзядуля ў суботу паехалі на пошту, а калі вярнуліся, то пабачылі, што хлопчык прапаў з роварам, паехаўшы з вёскі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што дзіця мае аўтызм, складана ідзе на кантакт і можна не рэагаваць на крыкі ратавальнікаў і валанцёраў.

У пошуках удзельнічае да 800 чалавек.

Чытайце таксама:

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Каментары да артыкула