Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп
Маладога хлопца па імені Рохіт з індыйскага штата Хар’яна, які спрабаваў нелегальна патрапіць у Італію, захапілі ў палон Беларусі. Паводле звестак індыйскіх СМІ, яго ўзялі ў закладнікі людзі з Пакістана, піша Reform.news.
Бацькі Рохіта і сам Рохіт на відэа выдання ETV Bharat
Выкрадальнікі даслалі сям’і мужчыны відэа, дзе Рохіт, відавочна збіты і напалоханы, просіць пра дапамогу. На кадрах за ім стаяць мужчыны ў масках, якія яму пагражаюць.
Рохіт выправіўся ў Італію праз так званы «асліны маршрут», каб пабачыць брата. Ён скарыстаўся паслугамі агента на імя Віджай Шарма, заплаціўшы яму каля аднаго мільёна рупій (прыкладна 11 тысяч даляраў). Агент абяцаў хуткую паездку, але пасля таго, як хлопец вылецеў з Дэлі ў Дубай, сувязь з ім знікла.
Пазней сям’я даведалася, што Рохіт апынуўся ў Беларусі, дзе яго збілі і патрабуюць выкуп. Бацька хлопца, Манодж Кумар, паведаміў, што сям’я ўжо пераслала частку грошай — спачатку 400 даляраў, потым яшчэ 900, але злачынцы ўсё адно патрабуюць яшчэ 300 даляраў за вызваленне сына.
Бацька адзначыў, што агент, якому яны давяралі, цяпер не адказвае на званкі. Сям’я звярнулася ў паліцыю. Уладам штата Хар’яна паведамілі, што справа перададзеная ў адпаведны аддзел, а вінаватых абяцаюць пакараць.
Чытайце таксама:
Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі
Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення
Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд