У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы
Пра намер уладаў у разы павялічыць падаткі для ўладальнікаў прэстыжных матацыклаў паведаміла член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Наталля Куляшова.
Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»
«У пяць разоў павялічваюцца стаўкі па люксавых матацыклах. Для чаго гэта зроблена? Калі памятаеце, летась мы ў 10 разоў павялічылі транспартны падатак для люксавых аўтамабіляў, і гэтая змена патрэбная, каб ураўнаваць плацельшчыкаў — фізічных асоб», — падкрэсліла Куляшова.
Па яе словах, рашэнне прыме Савет Міністраў.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя новыя стаўкі аўтамабільнага падатку на 2026 год
Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?
Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны