БЕЛ Ł РУС

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны

13.11.2025 / 16:22

Nashaniva.com

Сёння днём група актывістаў з дапамогай пад'ёмніка забралася на Брандэнбургскія вароты і разгарнула плакат з надпісам: «Ніколі больш генацыду — свабоду Палесціне», піша Bild.

Фота: Kay Nietfeld/picture alliance via Getty Images

Паводле звестак паліцыі, на Брандэнбургскай браме застаюцца трое чалавек, якія адмаўляюцца спусціцца. Да месца ўжо прыехалі супрацоўнікі спецпадраздзяленняў і альпіністы-ратавальнікі, паколькі актывісты не збіраюцца сыходзіць добраахвотна. Двух іншых удзельнікаў акцыі затрымалі ля пад'ёмніка на плошчы 18 сакавіка.

Яны заблакавалі тэхніку і адмовіліся пакідаць кабіну, праз што паліцыянтам давялося разбіць шкло і сілай дастаць мужчын. У паліцыі заявілі, што маюць намер зняць пратэстоўцаў з Брандэнбургскай брамы і затрымаць іх за незаконнае пранікненне і парушэнне грамадскага парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула