БЕЛ Ł РУС

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

13.11.2025 / 18:42

Nashaniva.com

Французскія ўлады дазволілі заснавальніку Telegram Паўлу Дураву зноў свабодна выязджаць за межы краіны. Гэта рашэнне было прынята 10 лістапада. Цяпер ён больш не абавязаны адзначацца ў паліцыі, паведамляе Bloomberg.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

Летась у жніўні французскія ўлады затрымалі Дурава, калі ён выходзіў з прыватнага самалёта ў парыжскім аэрапорце. Ён правёў пад вартай чатыры дні і даваў паказанні ў межах расследавання, звязанага з недастатковай мадэрацыяй кантэнту ў Telegram і адмовай ад супрацоўніцтва з французскімі праваахоўнымі органамі.

Яму інкрымінавалі таксама саўдзел у распаўсюджанні шкодных праграм і непрыстойных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх, а таксама адмыванне грошай, атрыманых з незаконных крыніц.

Сам Паўла Дураў пастаянна адмаўляў усе абвінавачванні і паабяцаў, што месенджар будзе супрацоўнічаць з уладамі, а асобы, якія выкарыстоўваюць Telegram у злачынных мэтах, не павінны пагражаць бяспецы сумленных карыстальнікаў.

Пасля затрымання ў 2024 годзе Дураў заплаціў заклад у памеры 5 мільёнаў еўра, што дазволіла яму выйсці на волю. Яму забаранілі пакідаць Францыю і абавязалі адзначацца ва ўладаў двойчы на тыдзень. Пасля меры па абмежаванні змякчылі, Дураву дазволілі абмежаваныя паездкі ў Дубай. Цяпер жа ўсе абмежаванні на выезд з Францыі ўвогуле адмененыя.

Чытайце таксама:

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана

Каментары да артыкула