Свет55

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці

Заснавальнік Telegram Павел Дураў пракаментаваў рэзананснае абрабаванне Луўра і не стаў хаваць свайго стаўлення да французскіх уладаў, якія затрымлівалі яго і цяпер расследуюць супраць яго справу.

Павел Дураў. Фота: AP Photo / Roman Kulik, File

«Ніколькі не здзіўлены рабаваннем Луўра. Гэта яшчэ адна сумная прыкмета заняпаду калісьці вялікай краіны, дзе ўрад дасканала авалодаў мастацтвам адцягваць увагу людзей фантомнымі пагрозамі замест таго, каб супрацьстаяць рэальным», — напісаў Дураў у сацсетцы X.

У адказ на жарт у каментарах аднаго з карыстальнікаў, што гэта ён абрабаваў Луўр, Дураў заявіў, што гатовы выкупіць выкрадзеныя каштоўнасці. Але, паводле яго, у Парыж ён іх не верне: «Куплю выкрадзеныя каштоўнасці і вярну іх у Луўр. У Абу-Дабі, вядома. Адтуль ніхто нічога не крадзе».

Адносіны Дурава з французскімі ўладамі застаюцца напружанымі пасля таго, як 24 жніўня 2024 года ён быў затрыманы ў Парыжы. Яго абвінавацілі ў недастатковым супрацьдзеянні распаўсюджванню праз Telegram злачыннага кантэнту і адмове супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі. Праз некалькі дзён яго выпусцілі пад заклад у 5 мільёнаў еўра. Справа Дурава ўсё яшчэ расследуецца.

Каментары5

  • Ганьба канешне
    21.10.2025
    не дастаткова любяць "моцную" імперыю, большых рабоў i расейскiх сракалiзаў яшчэ пашукаць трэба
  • ту
    21.10.2025
    не дастаткова любяць "моцную" імперыю, як мінімум гэта ўладальнік аплікацыі, якая стаіць у кожнага ў тэлефоне. Чарговы напамін, што трэба акуратна карыстацца ей
  • нацыяналізму сёння не хапае на дэмакратычную незалежную Беларусь, таму маем Васальную Дзяржаву
    21.10.2025
    Ганьба канешне, і так і не, не вераць Беларусы імперыі больш , гэта факт. А нацыяналізму сёння не хапае на дэмакратычную незалежную Беларусь, таму маем Васальную Дзяржаву

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць