БЕЛ Ł РУС

На 5 гадоў зняволення асудзілі «практычнага мага» са Жлобіна

13.11.2025 / 20:9

Nashaniva.com

23‑гадовага жыхара Жлобіна, вядомага ў тыктоку як «практычны маг», асудзілі на пяць гадоў калоніі за махлярства. Ён абдурваў людзей, абяцаючы зняць сурокі, ачысціць золата ад псіхалагічнага негатыву і «адвабіць каханку ад мужа».

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: freepik.com

З кастрычніка 2022 года па люты 2025 года «экстрасэнс» прымаў заказы праз сацсеткі і месенджары, ладзіў платныя «рытуалы на ўдачу» і «ачысткі» анлайн, запэўніваючы кліентаў, што зможа пазбавіць іх негатыву. Людзі пералічвалі грошы на яго рахунак, але рэальнага выніку не было.

Усяго хлопец ашукаў 128 чалавек і атрымаў такім чынам больш за 32 тысячы рублёў. Сярод ахвяр былі людзі ад 22 да 61 года, кожны шосты — мужчына.

Паведамляецца, што малады чалавек прызнаў віну і раскаяўся. Суд прыгаварыў яго да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічынь (4200 рублёў). Таксама вырашаецца пытанне кампенсацыі пацярпелым.

Чытайце таксама:

23‑гадовы тыктокер са Жлобіна ашукаў 128 аматараў эзатэрыкі

Жыхарка Жлобіна стварыла фінансавую піраміду ў турфірме

Махляры напалохалі 11‑гадовага школьніка, і ён вынес з дома ўсе грошы

Каментары да артыкула