БЕЛ Ł РУС

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі

15.11.2025 / 19:59

Nashaniva.com

Па інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, такія транспартныя сродкі размяшчаюць у розных рэгіёнах краіны на часовых складах і пад пастаянным кантролем мытнікаў. Усяго ўжо размешчана каля 230 літоўскіх грузавікоў, якія прыехалі на тэрыторыю Беларусі з Расіі.

Скрыншот з відэа

Што датычыць фур, якія чакалі выезду ў Літву каля пунктаў пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі», то ўсе яны знаходзяцца на спецыяльных пляцоўках — каля 130 машын. 

Пасля закрыцця Літвой у канцы кастрычніка на мяжы з Беларуссю пунктаў пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» Беларусь абмежавала перасячэнне мяжы для фур з літоўскімі нумарамі, што прывяло да збірання больш за 1,1 тысячы грузавых машын у раёне мяжы. За кожны дзень знаходжання на стаянцы з іх патрабуюць плату ў 120 еўра. 

Чытайце таксама:

У Вільні перавозчыкі зладзілі ціхую акцыю ў сувязі з блакаваннем літоўскіх фур у Беларусі

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»

Каментары да артыкула