БЕЛ Ł РУС

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

15.11.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Праваабаронцы з «Гомельскай вясны» даведаліся, што грамадскага актывіста з Нароўлі Міколу Віткоўскага, які знік некалькі месяцаў таму, утрымліваюць у магілёўскай турме № 4.

Мікола Віткоўскі

Паводле звестак праваабаронцаў, Міколу Віткоўскага затрымалі супрацоўнікі КДБ яшчэ ў верасні. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары і абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве» паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса.

Мікола Віткоўскі — актывіст і сябра партыі «Народная грамада», якога раней неаднаразова затрымлівалі па адміністрацыйных справах. Прычыны адкрыцця крымінальнай справы пакуль невядомыя, як і тое, чаму мужчыну ўтрымліваюць менавіта ў Магілёве, а не ў гомельскім СІЗА або ў СІЗА КДБ у Мінску.

Раней, 13 лістапада, стала вядома, што ў той жа турме ў Магілёве знаходзіцца і іншы актывіст з Гомельскай вобласці — Аляксандр Елісееў з Калінкавічаў. Яго таксама вінавацяць у здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі. Абодва зніклі ў сваіх гарадах у верасні, таму праваабаронцы мяркуюць, што іх затрыманне можа быць часткай адной справы.

Чытайце таксама:

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

У Нароўлі затрыманы Мікалай Віткоўскі

Затрымалі жыхара прымежнай Нароўлі

Каментары да артыкула