БЕЛ Ł РУС

Па справе Софтклуба трасуць таксама ВТБ і Прыёр

18.11.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Можна меркаваць, што кіраўніка банка ВТБ Уладзіміра Ліхадзіеўскага затрымлівалі, але ўжо адпусцілі. 

Старшыня праўлення банка ВТБ Уладзімір Ліхадзіеўскі. Фота: Банк ВТБ

Раней «Наша Ніва» паведамляла, што 23 кастрычніка 2025 года пачаліся затрыманні па справе Софтклуба — у сілавікоў узніклі прэтэнзіі да вядучага ІТ-правайдара банкаўскіх рашэнняў у Беларусі. У гэты дзень быў затрыманы генеральны дырэктар і стваральнік кампаніі Уладзімір Сіротка.

Чытайце таксама: Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Праз тры дні, 26 кастрычніка, сілавікі прыйшлі да старшыні праўлення Цэптар Банка Аляксандра Ігнатава. 

Як паведамляюць «Нашай Ніве» суразмоўцы з банкаўскіх колаў, таксама былі затрыманні ў Прыёрбанку і ў банку ВТБ (Беларусь). 

Так, называецца прозвішча старшыні праўлення ВТБ Уладзіміра Ліхадзіеўскага. Пацвердзіць інфармацыю аб затрыманні менавіта Ліхадзіеўскага з другой крыніцы не атрымалася, але банкір трымае месенджары на сваім расійскім нумары (ён доўга жыў і працаваў у Расіі), і апошні анлайн ягонага акаўнта ў вайберы — 29 кастрычніка. Гэта прыкладна супадае з іншымі затрыманнямі па гэтай справе. Таксама можна зрабіць выснову, што ў яго канфіскаваная тэхніка. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: банк ВТБ

Банк ВТБ (Беларусь) з 2022 года знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі, Уладзімір Ліхадзіеўскі ўзначальвае банк з пачатку 2024-га. 

У Прыёрбанку затрыманні не закранулі праўлення банка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула